Выданні пра Нікіфароўскага і Сапунова з’явіліся ў серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры”
Брашуры “Мікалай Нікіфароўскі. Даследчык народных звычаяў і фальклору” і “Аляксей Сапуноў. Гісторык і краязнаўца Віцебшчыны” выйшлі ў серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры”.
Аўтарам выданняў пра нашых славутых землякоў стаў вядомы віцебскі краязнаўца Аркадзь Падліпскі. Брашуры маюць аб’ём у 64 старонкі і выдадзеныя накладам па 1000 асобнікаў кожная. Набыць іх можна будзе ў кнігарнях горада.
Кніжная серыя “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры” заснавання Інстытутам беларускай гісторыі і культуры сумесна з мінскім выдавецтвам “Харвест” у 2012 годзе. Яна прысвечаная дзеячам айчыннай культуры, літаратуры і мастацтва XIX – XX стагоддзяў, якія ўвасаблялі нацыянальныя погляды на гісторыю, мастацтва, народную і прафесійную культуру Беларусі. Мэта серыі не ў падрабязнай біяграфічнасці, а ў выяўленні ўнёску гэтых людзей у скарбніцу беларускай культуры.