ФК ”Віцебск” правёў першы матч 1/8 Кубка Беларусі

Згуляўшы ўнічыю (1:1) з салігорскім “Шахцёрам”, футбалісты “Віцебска” захавалі неблагія шанцы на выхад у ¼ фінала розыгрышу Кубка краіны.

Надвор’е сёння не пашкадавала гульцоў: ім практычна ўвесь матч прышлося гуляць пад дажджом. Без усякага перабольшвання нашы футбалісты правялі добры паядынак - не давалі сумаваць ні суперніку, ні сваім прыхільнікам.

Дапусціўшы грубую памылку напрыканцы першага тайма, віцябляне дазволілі Мікалаю Янушу выйсці сам-насам са Зміцерам Гушанкам і вывесці “Шахцёр” наперад.

Пасля перапанка салігарчане загулялі другім номерам, спадзяючыся злавіць “Віцебск” на контратацы і павялічыць сваю перавагу. Аднак гэты варыянт не спрацаваў.

“Віцебску” ўдалося захаваць сваю браму на замку, а ў кампенсаваны час землякі адквіталі прапушчаны мяч, тым самым падарыўшы спадзеў на выхад у ¼ Кубка Беларусі.

Паўторны паядынак клубы правядуць 18 лістапада ў Салігорску.

Меткі:

Чытайце яшчэ