У Віцебску пройдзе арт-праект прысвечаны нямому кіно
З 21 лістапада па 19 снежня ў Віцебску будзе праходзіць арт-пракет “Кінапалет” арыентаваны на кінаманаў, знатакоў сучаснага мастацтва, а таксама на тых, каму цікава даведацца больш пра ранні айчынны і сусветны кінематограф.
У імпрэзе прымуць удзел выканаўцы, якія агучылі першыя беларускія нямыя фільмы ў межах праекту “Тузін.Немаўля”: Re1ikt, праект Сяргея Пукста, Tonqixod. У іх жывым музычным суправаджэньне будуць паказаныя фільмы «У агні народжаная» (1929), «Кастусь Каліноўскі» (1927), «Нянавісць» (1930). Таксама ў праграму фестывалю ўключаны выступ Yegora Zabelova з музыкаю да французскага нямога фільму «Менімальтан». Кожны кінаканцэрт будзе складацца з дзвюх частак – уласна кіно з музыкаю і сэта з аўтарскіх кампазіцый.
Арганізатары арт-праекта лічаць, што назва “Кінапалёт" ужыхароў Віцебска мае асацыяцыі з 80-мі гадамі XX стагоддзя, калі, на схіле СССР, у горадзе працаваў дзіцячы кінатэатр “Палёт”, размешчаны ў самалёце ТУ-134 на Маскоўскім праспекце ў раёне “Багатыра”.
Мерапрыемствы арт-праекта пройдуць на пляцоўках Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва: у выставачнай зале на вуліцы Белабародава, 5 і “Арт-прасторы Талстога, 7”.
Праграма:
21.11 –YEGOR ZABELOV, «Менімальтан»: 1926, FRA¸ Дзімітры Кірсанаў («ВЦСМ«, вул. Белабародава, 5).
28.11 – Сяргей Пукст, «Кастусь Каліноўскі»: 1928, BY, Уладзімір Гардзін. («ВЦСМ«, вул. Белабародава, 5).
12.12 –TONQIXOD, «Нянавісць»: 1930,BY, Ю. Тарыч(«ВЦСМ«, вул. Белабародава, 5).
19.12 –Re1ikt, «У агні народжаная»: 1929, BY, Уладзімір Корш-Саблін («ВЦСМ«, вул. Белабародава, 5).
05.12 - 19.12 –«250»– праект-прысвячэнне Міхаілу Агінскаму («Арт-прастора», Талстога, 7).
Квіткі можна набыць на пляцоўках ВЦСМ:
- выставачная зала Белабародава,5
- выставачная зала Фрунзэ,11
- Арт прастора Талстога,7
А таксама на ўваходзе.
Кошт — 80 000 рублёў. VIP-квіток на ўсе мерапрыемствы фестываля (4 кінапказы-канцэрта + выстава "250") — 300 000 рубёў.
Замовіць квіткі і атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефоне: +375-25-9133876.