У Віцебску адзначаць угодкі наданне гораду Магдэбургскага права.
17-18 сакавіка ў Віцебску адбудзецца шэраг святочных мерапрыемстваў, прысвечаных наданню гораду Магдэбургскага права 17 сакавіка 1597 года: лекцыі па гісторыі, бясплатныя экскурсіі, паказальныя выступы рэканструктараў, а таксама канцэрт гурта «Стары Ольса».
Ініцыятыва адзначэння важнай гістарынай даты належыць кіраўніку народнага клуба гістарычнай рэканструкцыі «Варгенторн» Сяргею Бабенку. «Перыяд існавання Магдэбургскага права ў Віцебску – значная частка гарадской гісторыі, якой надаецца не так шмат увагі. Менавіта таму паўстала ідэя не толькі адзначыць дату, калі Віцебск атрымаў права на самакіраванне, але ў цэлым звярнуць увагу гараджан на гісторыю і культуру горада тых часоў. Спадзяемся, іншыя беларускія гарады падхопяць ініцыятыву і, з цягам часу, мы будзем мець серыю святаў па усё краіне», – адзначае гісторык і рэканструктар.
Арганізатары абяцаюць правядзенне мерапрыемстваў цягам усяго года. У планах: арганізацыя адкрытых лекцый па гісторыі Віцебска, конкурс для дызайнераў на адаптацыю гістарычнай сімволікі для вырабу сувеніраў, правядзенне круглага стала сярод спецыялістаў-гісторыкаў і шмат іншага.
18 сакавіка ў канцэртнай зале «Віцебск» у18:00 адбудзецца прэзентацыя праекта «Віцебская харугва» клуба гістарычнай рэканструкцыі «Варгенторн», а ў 19:00 – канцэрт гурта «Стары Ольса».
Больш падрабязную інфармацыю пра мерапрыемствы 17-18 сакавіка вы можаце даведацца па тэллефоне: +37525 9133876.