Біскуп Алег Буткевіч абяцае пабудаваць у Білева касцёл

Тры касцёлы павінны з’явіцца ў Віцебскай вобласці ў бліжэйшыя гады, пра гэта распавёў журналістам віцебскі біскуп Алег Буткевіч пад час традыцыйнай прэс-канферэнцыі перад Калядамі. Два каталіцкія храмы пабудуюць у Віцебску, а адзін — у Паставах.
Перадкалядная прэс-канферэнцыя біскупа Алега Буткевіча ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

“На цяперашні момант ёсць планы будаўніцтва двух касцёлаў у Віцебску — гэта адраджэнне храма святога Антонія і будаўніцтва касцёла ў новым віцебскім мікрараёне Білева. У Паставах будзе пабудаваны касцёл Езуса Міласэрнага. Такая перспектыва на бліжэйшыя 2-4 гады”, - заўважыў Алег Буткевіч.

Перадкалядная прэс-канферэнцыя біскупа Алега Буткевіча ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Акрамя таго, у планах дыяцэзіі аднавіць архітэктурны помнік сярэдзіны XIX стагоддзя — капліцу Дуніных-Слепсцяў, якая знаходзіцца ў Батанічным садзе і мінулым годзе цудам была ўратаваная ад знішчэння.

Перадкалядная прэс-канферэнцыя біскупа Алега Буткевіча ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Каб пачаць аднаўленне касцёла святога Антонія, які быў пабудаваны ў Віцебску ў сярэдзіне XVIII стагоддзя згодна праекта Іосіфа Фантана (трэцяга), а разбураны пасля вайны пад час пашырэння вуліцы Леніна, Віцебская дыяцэзія мусіць прадставіць гарантыі фінансавання будоўлі, бо гарадскія ўлады непакояцца, каб у цэнтры горада не з’явіўся доўгабуд.

Таксама віцебскі біскуп паведаміў, што ў ноч з 24 на 25 снежня на тэлеканале “Віцебск” адбудзецца прамая трансляцыя святочнай службы ў гонар Божага Нараджэння, у гэтым годзе яна будзе весціся з касцёла Святога Духа на вуліцы Чкалава. А 25 снежня ў абласным цэнтры адкрыецца XV фестываль “Дні хрысціянскай культуры”, які пачнецца канцэртамі парафіяльных хораў у катэдральным касцёле Езуса Міласэрднага і касцёле Святога Духа.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ