Чалавек года Віцебска-2016
Прапануем чытачам “Народных навінаў Віцебска” традыцыйнае студзеньскае галасаванне, якім наша выданне падсумоўвае вынікі мінулага года, а наведнікі сайта вызначаюць самую выбітную асобу, найбольш за ўсіх спрыяўшую гораду і яго вядомасці ў 2016 годзе.
Сяргей Баталка — прапаршчык Чыгуначнага аддзела Дэпартамента аховы, які выхапіў з пад колаў машыны на вуліцы Будзённага хлопчыка. Відэаролік з гэтым учынкам міліцыянера, запісаны рэгістратарам, паглядзелі амаль два мільёны разоў.
Уладзіслаў Ганчароў — віцебскі спартовец, які на ХХI летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра заваяваў залаты медаль у скачках на батуце.
Шымшон Даніэль Ізаксон — віцебскі рабін у лютым 2016 года стаў галоўным рабінам Вільні.
Ганна Палуэктава — дзяўчына з Віцебска, якая служыць у АМАП, у выходны дзень змагла затрымаць эксгібіцыяніста, дэманстраваўшага голае цела на адной з цэнтральных вуліц Віцебска.
Дзмітрый Сталяроў — віцебскі будаўнік, які ў красавіку мінулага года ў Мінску забраўся на вежавы кран, каб прыцягнуць увагу да запазычанасці па заробках — некалькі фірмаў былі вінныя яму каля 40 мільёнаў недэнамінаваных рублёў.
Артур Яраш — хлопец ў лютым 2016 года затрымаў на Маскоўскім праспекце начальніка Першамайскага РАУС Сяргея Сарокіна, які п’яным сеў за руль. Высокапастаўлены міліцыянт і яго маці абвінавацілі хлопца ў паклёпе і вымагальніцтве, але, у рэшце рэшт, начальніка РАУС звольнілі, а яго маці саму пакаралі за паклёп.
Жыхары вуліцы Чэхава — упершыню у галасаванні “ННВ” калектыўны намінант, людзі, якія першымі ўсталі ў абарону парка Партызанскай славы і ўзнялі ў Віцебску хвалю пратэсту, у выніку чаго было спыненая будаўніцтва копіі Сафійскага сабору, пад час якога павінны былі высечы 200 дрэваў.
Галасаванне будзе цягнуцца да 9 лютага. Галасаваць могуць толькі карыстальнікі з Беларусі.
Хто павінен стаць Чалавекам года Віцебска-2016?
- Жыхары вуліцы Чэхава (31%, Галасоў: 149)
- Артур Яраш (25%, Галасоў: 120)
- Уладзіслаў Ганчароў (24%, Галасоў: 115)
- Сяргей Баталка (14%, Галасоў: 67)
- Ганна Палуэктава (4%, Галасоў: 18)
- Дзмітрый Сталяроў (2%, Галасоў: 9)
- Шымшон Даніэль Ізаксон (1%, Галасоў: 7)
Усяго галасоў: 485