Фотафакт: Дзірку на помніку Караткевічу залапілі
Учора карэспандэнт “ННВ” быў прыемна здзіўлены, калі не ўбачыў на помніку Уладзіміру Караткевічу дзірку, якая некалькі гадоў псавала гэту скульптуру.
Чыесьці рукі нарэшце дайшлі да таго, каб з дапамогай дзвюх металічных штуковін залапіць адтуліну з левага боку помніка. Ну хоць так…
Нагадаем, што 26 лістапада, у дзень нараджэння славутага беларускага пісьменніка, “Народныя навіны Віцебска” пісалі аб гэтай “дзірцы на памяці” нашага земляка.