У Віцебску пройдзе свята вулічнага мастацтва
У суботу, 6 кастрычніка, у Віцебску пройдзе трэцяе свята вулічнага мастацтва "Гравітацыя-2012". Сёлета, як і ў першы раз, маладыя мастакі збяруцца на ратушным дворыку, каб паказаць, на што здольнае сучаснае беларускае графіці.
Сярод леташніх удзельнікаў "Гравітацыі" — госці з Мінска, Берасця, Гомеля, Наваполацка, Рэгенсбурга (Нямеччына), а таксама некалькі мясцовых віцебскіх майстроў. Зараз збяруцца як удзельнікі мінулых фэстаў, гэтак і новыя мастакі.
У адрозненні ад мінулых гадоў, гэтым разам арганізатары не праводзілі конкурс, а запрасілі дасведчаных мастакоў з вядомымі працамі. Таму ўсіх, хто прыдзе на фэст, чакае сапраўдная феерыя барваў і сучаснага арту вышэйшага гатунку.
Свята вулічнага мастацтва будзе праходзіць з 12.00 да 18.00.