Беларускамоўная моладзь – эліта нацыі

У Полацку прайшоў абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове. Старшыня журы, загадчык кафедры Віцебскага дзяржаўнага універсітэта Генадзь Арцямёнак назваў удзельнікаў алімпіяды “элітай беларускай нацыі”.

“Наша мова выяўляла незвычайную жывучасць нават у самыя неспрыяльныя часы. Вядома, хацелася б, каб сёння яна шырэй выкарыстоўвалася ў грамадстве. І ўсё ж калі чуеш прыгожае беларускае слова з вуснаў нашых дзяўчат і хлопцаў, верыш, што яно будзе жыць і перадавацца ў пакаленнях. Бо мова жыве, пакуль на ёй вучаць дзяцей, пакуль на ёй размаўляе моладзь”, – цытуе старшыню журы алімпіяды абласная газета “Народнае слова”.

Школьнікі дэманстравалі свае здольнасці ў лінгвістычным конкурсе, вусным выказванні і пісьмовым аналізе літаратурнага твора. Лідэрам інтэлектуальных спаборніцтваў стала каманда Полацка: яе прадстаўлялі сем дзяўчат, і ўсе яны атрымалі дыпломы. Дыпломамі першай ступені ўзнагароджаны Юлія Алейчанка (Орша), Алена Хахель (Міёрскі раён), Анастасія Качан (Полацк), Вікторыя Януковіч (Паставы), Наталля Анушкевіч (Наваполацк) і Марыя Лапо (Віцебск), паведамляе газета.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ