У віцебскім “Еўраклубе” адбудзецца сустрэча з Анатолем Тарасам
21 лістапада ў Віцебску ў “Еўрапейскім клубе” адбудзецца сустрэча з навуковым сакратаром Інстытута беларускай гісторыі і культуры, рэдактарам гістарычнага альманаху “Дзяды”, аўтарам шэрагу кніг пра беларускую гісторыю Анатолем Тарасам.
На сустрэчы А.Тарас распавядзе пра свае творчыя планы, дзейнасць інстытута, а таксама адкажа на пытанні прысутных. Акрамя таго, можна будзе набыць некаторыя яго новыя выданні.
Пачатак а 18-й па адрасе: вуліца Сенненская, д. 5. Уваход вольны.