29 чэрвеня ў Полацку пройдзе фінал гарадскога коннкурса «Ди-джей STAR-2008»
Вечарам 29 чэрвеня на адкрытай пляцоўцы ў гарадскім парку культуры і адпачынку трое фіналістаў «Ди-джей STAR-2008» прадэманструюць сваё майстэрства ў барацьбе за першае месца.
Нагадаю, што дадзены праект стартаваў у сакавіку гэтага году як конкурс ды-джэеў-пачынальнікаў. Паспрабаваць свае сілы за пультам мелі магчымасць вучні школ і навучэнцы ССНУоў, прычым для шмат каго з іх усё было ўпершыню. У трох адборачных турах прадэманстравалі свае магчымасці 10 ды-джэяў. Кампетэнтнае журы ацэньвала ўменне ўдзельнікаў працаваць за ды-джэйскім пультам, прафесійна зводзіць трэкі, зносіцца з публікай.
Депшымі сталі DJ Skrobot (Аляксандр Савін), DJ Toxic (Антон Іваноў) і А.Т.72 (Мікалай Шчукін), які працуе разам з МС «Ася Киселёва» (Марыя Бадзіч). Менавіта яны будуць змагацца за першае месца ў фінале конкурса.
У склад журы ўвойдуць прадстаўнікі гарадской адміністрацыі, аўтар і ідэйны натхняльнік конкурса Ігар Луфераў, а таксама прафесійныя DJ з Полацка і Наваполацка.
Акрамя ўласна конкурснай праграмы, з 18.00 да 21.00 на адкрытым паветры мы ўбачым калектывы студыі эстраднага танца «Black Diamond», студыі ўсходняга танца «Зорка Усходу», а таксама паказальныя выступы служачых вайсковай часткі 55/30 і гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях.