П.Красоўскага зноў выклікалі на допыт у Віцебск
Адвакат жодзінскага актывіста Паўла Красоўскага Павел Сапелка паведаміў праваабарончаму цэнтру, што хлопца выклікалі на новы допыт у Віцебск, які прызначаны на 9 лістапада. Пры гэтым следчая група не ўдакладніла, па якой справе і па якой прычыне ён выклікаецца.
Нагадаем, што з 5 кастрычніка П.Красоўскі знаходзіўся ў віцебскім ізалятары часовага ўтрымання па абвінавачванні ў выбухах, якія здарыліся ў абласным цэнтры 14 і 22 верасня летась. Падчас аднаго з допытаў яму вылучылі новае абвінавачванне - у двух згвалтаваннях і забойствах дзяўчат у Віцебску і Барысаве ў 1999 годзе. Праз 10 сутак, 15 кастрычніка, актывіста адпусцілі, узяўшы падпіску з'яўляцца на допыт па выкліку па выкліку следчага органа.