ТБМ падвяло вынікі абласнога конкурсу для прэсы
Віцебская абласная рада «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» падвяла вынікі агляду-конкурсу на ўжыванне беларускай мовы ў мясцовым друку “З беларускім словам”. У конкурсе ўдзельнічалі абласныя, гарадскія, аб’яднаныя, раённыя і недзяржаўныя газеты.
У склад журы ўваходзілі пісьменнікі, філолагі, журналісты. Пераможцамі конкурсу сталі раённыя газеты: “Герой працы” (Шуміліна), “Браслаўская звязда”, “Пастаўскі край”, “Міёрскія навіны”, “Дняпроўская праўда” (Дуброўна), “Веснік Глыбоччыны”, “Полацкі веснік” і недзяржаўная газета “Вольнае Глыбокае”.
Адзначаны таксама журналісты, якія пішуць на роднай мове. Яны атрымалі ад Таварыства беларускай мовы падзякі і прыемныя падарункі. Сярод пераможцаў – карэспандэнт “Витебский проспект” Зьміцер Казакевіч (Даніла Дольнік).