Аляксандр Казулін •
Калегі і аднадумцы павіншавалі А.Казуліна з днём нараджэння
25/11/07 •
Апоўдні 25 лістапада каля віцебскай папраўчай калоніі агульнага рэжыму “Віцьба-3”, дзе адбывае пакаранне лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), былы рэктар Белдзяржуніверсітэта, экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Аляксандр Казулін, сабраліся каля 30 чалавек. Сябры, калегі і аднадумцы з Віцебска, Мінска і Наваполацка прыехалі павіншаваць палітыка з днём нараджэння. Сёння А.Казуліну споўнілася 52 гады. Гэта ягоны другі дзень […]
У Наваполацку затрымалі ўдзельнікаў велапрабегу “Свабоду Казуліну!”
15/9/07 •
У Наваполацку ўчора затрымалі некалькі грамадскіх актывістаў – удзельнікаў велапрабегу “Свабоду Казуліну!” Прычым агітацыйна-спартовае мерапрыемства спынілася на старце.
Пракурора Віцебскай вобласці просяць прызначыць А.Казуліну судова-медыцынскае абследаванне
05/7/07 •
Сябры Віцебскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) просяць пракурора Віцебскай вобласці Генадзя Дыско прызначыць судова-медыцынскае абследаванне лідэра гэтай партыі, былога кандыдата ў прэзідэнта Аляксандра Казуліна. Адпаведны зварот пракурору сёння, 5 ліпеня, накіраваў старшыня абласной арганізацыі Анатоль Гнеўка.
У калонii «Вiцьба-3» з’явiўся праспект Казулiна
08/2/07 •
Так зняволеныя назвалi дарожку, па якой звычайна ходзiць экс-кандыдат у прэзiдэнты. Мiнчанiн Мiкалай Камароўскi на пачатку мiнулага года апынуўся за кратамi.
Амбасадар Германіі дабіваецца сустрэчы з А.Казуліным
17/1/07 •
Амбасадар Германіі Марцін Хэкер, выконваючы даручэнне ўраду сваёй краіны, дабіваецца ад беларускіх уладаў сустрэчы з экс-кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Казуліным, які адбывае пакаранне ў калоніі “Віцьба-3”.
Казуліну далі на спатканне з жонкай толькі 30 хвілін
06/12/06 •
Ірына Казуліна сустрэлася з мужам у калоніі “Віцьба-3”. Іх сустрэча доўжылася ўсяго паўгадзіны.
Александра Козулина в день его рождения в колонии «Витьба-3» посетили жена, дочь и друзья
25/11/06 •
Сегодня экс-кандидату в президенты Александру Козулину исполнился 51 год. По этому поводу в колонию «Витьба-3», где он отбывает наказание, приехали его жена Ирина и дочь Юлия, а также около 30-ти его партийных коллег и единомышленников из Витебска, Новополоцка, Минска, Борисова. Среди тех, кто захотел поздравить А.Козулина с днем рождения, были лидер ОГП Анатолий Лебедько, председатель […]
Дзень народзінаў у калоніі
25/11/06 •
Сябры дэмакратычных партый і арганізацый прыехалі павіншаваць Аляксандра Казуліна з днём народзінаў у Віцьбу-3.
А. Казулін чакае кніг для турэмнай бібліятэкі
06/11/06 •
Нагадаем, што экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта адбывае пакаранне ў калоніі "Віцьба-3" (Віцебскі раён), і з 20-га кастрычніка трымае галадоўку супраць незаконнага, на ягоную думку, знаходжаньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі.
Аляксандр Казулін гаспіталізаваны
31/10/06 •
Былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін пасля 10 дзён галадоўкі ў калоніі Віцьба-3 гаспіталізаваны медсанчастку.
Навапалачанін галадаў 16 сутак у знак салідарнасці з Казуліным
20/10/06 •
Сёння ў Наваполацку сябра КХП БНФ Анатоль Кулік спыніў галадоўку. Ён распачаў яе 4 кастрычніка ў знак салідарнасці з экс-кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Казуліным. Падчас галадоўкі навапалачанін не пакідаў сваёй працы ў адной з прыватных фірм.
А.Казуліна размеркавалі ў атрад да сантэхнікаў, слесараў і кухараў
06/10/06 •
Экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна ў калоніі “Віцьба-3” размеркавалі ў першы атрад, дзе ў асноўным знаходзіцца абслуга – сантэхнікі, слесары, кухары. Які з гэтых абавязкаў прапануюць былому рэктару БДУ, пакуль невядома, кажа ягоны адвакат Ігар Рынкевіч.
А. Казулін будзе адбываць пакаранне ў калоніі “Віцьба-3” пад Віцебскам
21/9/06 •
Былога кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна ў ноч з 20 на 21 верасня збіраліся тэрмінова накіраваць у папраўчую калонію агульнага рэжыму № 3 у пасёлку Віцьба недалёка ад Віцебска. Аб гэтым паведамілі прэс-служба палітыка і ягоны адвакат Ігар Рынкевіч.