Аляксандр Мілінкевіч •
На встречу с кандидатом в депутаты приедет кандидат в президенты
23/4/10 •
24 апреля 2010 года с 17-00 до 20-00 состоится встреча с избирателями кандидата в депутаты ГАВРУТИКОВА АЛЕКСЕЯ АЛЕКСАНДРОВИЧА в актовом зале общежития Учреждения образования «Витебский лицей № 5 приборостроения» (г. Витебск, ул. П.Бровки, 17а).
Аляксандр Мілінкевіч: такія людзі, як я, сёння не патрэбныя
25/9/09 •
24 верасня ў Віцебску ў памяшканні “Еўрапейскага дома” адбылася сустрэча з лідэрам руху “За свабоду”, былым кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Мілінкевічам.
У Віцебск прыязджае Аляксндр Мілінкевіч
22/9/09 •
Сустрэча з лідэрам Руху “За Свабоду” Аляксандрам МІЛІНКЕВІЧАМ і абмеркаваньне падрыхтоўкі да Беларускага Еўрапейскага Форуму адбудзецца 24 верасьня 2009 года у Віцебску, па адрасе: вул. 1-я Сенненская, д. 5 (раён “Лучоса”) у “Еўрапейскім клубе”. Пачатак – 18.00. Тэл. для даведак 27-23-39, маб. 029-7110898, 6513253, 1189238
Віцебск наведалі Аляксандр Мілінкевіч, Уладзімір Навасяд і Мікола Статкевіч
11/12/08 •
Сустрэча з лідэрам незарэгістраванага руха “За свабоду” і экс-кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Мілінкевічам, а таксама з каардынатарамі “Еўрапейскай кааліцыі” Уладзімірам Навасядам і Міколам Статкевічам адбылася 10 снежня ў прыватнай хаце, таму што гарадскія ўлады не дазволілі арэндаваць кінатэатр “Брыганціна”. На сустрэчы было каля 70-ці чалавек уключна з журналістамі.
Тры ўраджэнцы Віцебшчыны атрымалі прэмію “За свабоду думкі”
27/6/08 •
26 чэрвеня ўпершыню адбылася ўрачыстая цэрымонія ўзнагароджання прэміяй “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава. Наінантамі прэміі сталі патрыярх беларускай паэзіі Рыгор Барадулін, вядомы пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў і лідэр руху “Малады Фронт” Павел Севярынец — усе яны родам з Віцебскай вобласці.
За сустрэчу з Мілінкевічам выказалася 500 віцеблян
06/2/08 •
Жыхары Віцебска чакаюць сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам, якая мае адбыцца 22-га лютага ў памяшканні кінатэатра "Мір". Аднак, чыноўнікі пачалі ціск на тых, хто хоча сустрэцца з лідэрам Руху “За Свабоду”.
Віцебскае тэлебачанне паказала Мілінкевіча дробным планам
13/10/07 •
Дзяржаўная тэлерадыёкампанія “Віцебск” паказала экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча. Канешне, не такім буйным планам, як “Радыё Свабода”, але ўсё ж такі... Хаця разгледзіць палітыка магло толькі спрактыкаванае вока чалавека, які добра ведае, хто такі Мілінкевіч і як ён выглядае. Дый тое, калі гэты тэлеглядач пільна ўглядаўся ў экран і знаходзіўся перед самым тэлевізарам. А звычайным […]
Аляксандр Мілінкевіч наведаў Віцебск
30/6/07 •
29 чэрвеня былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч правёў шэраг сустрэч у Віцебску.
Мілінкевіч адмовіўся ад сустаршынёўства ў палітрадзе аб’яднаных дэмсілаў
28/5/07 •
Учора, 27 траўня, адразу пасля сканчэння працы Кангрэса дэмсілаў, прайшло пасяджэнне новай палітрады. На ёй зацвердзілі кандыдатуры чатырох сустрашыняў. Напачатку планавалася, што іх будзе пяць, але кіраўнік руху “За свабоду!” Аляксандр Мілінкевіч адмовіўся ад пасады сустаршыні.
Мілінкевіча чакае суд за незаконнае перасячэнне мяжы
30/11/06 •
Лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча абвінавацілі ў наўмысным незаконным перасячэнні мяжы па падложных дакументах. На палітыка склалі пратакол аб парушэнні артыкула Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Згодна гэтаму артыкулу Аляксандру Мілінкевічу пагражае штраф ці папраўчыя працы да двух месяцаў. Нагадаем, што Мілінкевіч удзельнічаў у Рызе ў саміце НАТА па запрашэнні прэзідэнта Латвіі Вайры Віке-Фрэйбергі. […]
А.Мілінкевіч распавёў пра вынікі сваёй паездкі па Віцебшчыне і затрыманне мясцовымі даішнікамі
24/11/06 •
Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч сёння праводзіў збор подпісаў за дэмакратычных кандыдатаў у Віцебску. Раніцай ён наведаў пасёлак Руба, збіраючы падпісы за Тамару Карызну. Пасля ў абласным цэнтры палітык сустракаўся з патэнцыйнымі выбарцамі, якія паставілі свае подпісы за Таццяну Севярынец – маці моладзевага лідэра Паўла Севярынца.