касцёл •
У Віцебску адбылася кансэкрацыя новага касцёла. Фотарэпартаж
10/10/09 •
У Віцебску 10 кастрычніка, упершыню за 124 гады, быў асвечаны новы касцёл — храм Езуса Міласэрнага па вуліцы Воінаў Інтэрнацыяналістаў. Будынак мае форму крыжа вышынёй 32 м, даўжынёй 28 м і шырынёй 18 м. На ўрачыстасці прысутнічалі святары з Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы, Германіі, Францыі, Англіі, ЗША, Індыі, Чэхіі, прадстаўнікі мясцовых дзяржаўных улад, дабрачыннага фонду «Карытас» з Чэхіі, Аўстрыі і Польшчы, а таксама шматлікія вернікі.
У Віцебску асвецяць новы касцёл
05/10/09 •
У межах святкавання 10-годдзя заснавання Віцебскай дыяцэзіі 10 кастрычніка адбудзецца асвячэнне касцёла Езуса Міласэрнага, што знаходзіцца ў мікрараёне “Поўдзень-7” у Віцебску. Цырымонію кансекрацыі ўзначаліць апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч, а казань падчас урачыстай святой імшы прамовіць старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Урачыстасць Бажага Цела ў Віцебску
13/6/09 •
11 чэрвеня ў Віцебску адбылася ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. На Святую Імшу і эўхарыстычную працэсію прыехаў першы беларускі кардынал Казімір Свёнтак, які сёлета адсвяткаваў 70-годдзе пастырскага служэння.
На касцёл Святога Антонія ў Паставах усталявалі вежавы гадзіннік
01/6/09 •
Ужо два тыдні жыхароў Пастаў радуе меладычны звон гадзінніка на вежы касцёла Святога Антонія.
В католических приходах Витебщины алкоголиков «подписывают» на трезвость
29/4/09 •
В ряде католических приходов Витебской области ведутся специальные Книги трезвости, в которых прихожане расписываются за обещание не пить в течение какого-то времени.
У Глыбокім праходзіць дзіцячая дабрачынная акцыя
04/3/09 •
З 1 сакавіка ў каталіцкім касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім праходзіць акцыя пад назвай «Дзеткі – дзеткам», прымеркаваная да Вялікага посту.
Лекары душы і цела аб’ядналіся ў барацьбе супраць ВІЧ
02/3/09 •
У Віцебску праходзяць дні «Духоўнасць і навука супраць ВІЧ/СНІДу». Навукоўцы, святары і медыкі выступаюць адзіным фронтам супраць чумы XXI стагоддзя.
У Паставах адсвяткавалі 20-годдзе аднаўлення касцёла
11/5/08 •
10 мая ў Паствах прайшло святкаванне 20-годдзя асвячэння касцёла імя святога Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны.
Оршанский предприниматель устроил свалку возле костела
03/3/08 •
Индивидуальный предприниматель умудрился организовать свалку мусора и бытовых отходов прямо в центре города, непосредственно за оградой католического костела.
У віцебскім касцёле вядуцца службы на латыні
04/9/07 •
У Віцебску ў кафедральным касцёле Святой Варвары пачалі весці службы на лацінскай мове паводле даўняга абраду. Плануецца, што такія літургія стануць тут рэгулярнымі.
Канферэнцыя “Праблемы ўрачэбнай этыкі у сучасным свеце”
02/6/07 •
У Віцебску ў памяшканні Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта прайшла ІІ Міжнародная медыцынская канферэнцыя “Праблемы ўрачэбнай этыкі у сучасным свеце”. Сярод іншых у ёй узялі ўдзел Старшыня Папскай Рады па душпастырстве службы аховы здароўя кардынал Хав’ер Ласано Барраган, Віцебскі біскуп Уладзіслаў Блін і апостальскі візітатар для беларусаў грэка-каталікоў архімандрыт Сяргей Гаек. Накірункамі канферэнцыі сталі: біяэтыка ў […]