Павел Красоўскі •
С Павла Красовского сняты обвинения в изнасиловании и убийстве
15/11/06 •
«Молодофронтовца» Павла Красовского еще раз вызывали в Витебск, в Управление по борьбе с организованной преступностью. Как сообщает радио «Свобода» со ссылкой на Павла Сапелко, адвоката Красовского, с последнего сняты обвинения в изнасиловании и убийстве двух девушек.
У справе Паўла Красоўскага нічога новага
09/11/06 •
Сённяшні допыт цягнуўся не больш за паўгадзіны. Паўлу паведамілі, аб тым што будзе праведезена экспертыза яго двух пашпартоў. Адзін з якіх сапраўдны на дадзены момант, а ў другім стаіць віза і адзнакі, якія сведчаць аб тым, што Красоўскі знаходзіўся за мяжой, калі ў Віцебску здзейснілі тэракты. Наступны допыт прызначаны на 15 лістапада. К гэтаму часу […]
П.Красоўскага зноў выклікалі на допыт у Віцебск
31/10/06 •
Адвакат жодзінскага актывіста Паўла Красоўскага Павел Сапелка паведаміў праваабарончаму цэнтру, што хлопца выклікалі на новы допыт у Віцебск, які прызначаны на 9 лістапада. Пры гэтым следчая група не ўдакладніла, па якой справе і па якой прычыне ён выклікаецца.
Павел Красоўскі выйшаў на волю (падрабязнасці)
16/10/06 •
Учора, адразу пасля вызвалення з віцебскага ізалятара часовага ўтрымання, моладзевы актывіст Павел Красоўскі паехаў дадому – у Жодзіна. Дахаты ён прыехаў позна ўвечары. Паколькі сваякі доўгі час не мелі магчымасці перадаць яму цёплыя рэчы, у ізалятары хлопец схапіў моўную прастуду.
Павел Красоўскі выйшаў на волю
15/10/06 •
Сёння, пасля 10 сутак арышту, у 17:30 з ізалятара часовага ўтрымання УУС віцебскага аблвыканкаму быў вызвалены адзін з лідараў "Маладога Фронту" Павел Красоўскі.
Паўла Красоўскага абвінавачваюць яшчэ ў згвалтаваннях і забойствах двух дзяўчат
11/10/06 •
Сёння, падчас трэцяга допыту П.Красоўскага, выявілася, што яго абвінавачваюць яшчэ ў двух забойствах са згвалтаваннямі, якія адбыліся ў 1999 годзе.
Сёння Паўла Красоўскага дапытваюць у трэці раз
11/10/06 •
Сёння ва ўпраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй па Віцебскай вобласці ідзе ўжо трэці па ліку допыт 23-гадовага моладзевага актывіста з Жодзіна Паўла Красоўскага. Допыт быў прызначаны на 10 гадзін раніцы. Маладога чалавека прывезлі на пачатку 11-й. Пакуль канваіры выводзілі яго з машыны, яго маці Тамара Канстанцінаўна паспела сказаць сыну ўсяго некалькі словаў. […]
У Паўла Красоўскага будзе два адвакаты
09/10/06 •
Абараняць Паўла Красоўскага будуць адразу два адвакаты – сталічны Павел Сапелка і віцебскі Вячаслаў Праскаловіч. З апошнім дамовіліся бацькі затрыманага.
Павел Красоўскі застаўся на выходныя без перадачы
07/10/06 •
Сябрам віцебскай абласной арганізацыі партыі БНФ не дазволілі перадаць прадукты харчавання і прадметы першай неабходнасці, сабраныя імі для моладзевага актывіста Паўла Красоўскага, якога падазраюць у датычнасці да мінулагодніх выбухаў у Віцебску. Нагадаем, што з вечара 5 кастрычніка Павел знаходзіцца ў нашым горадзе ў ізалятары часовага ўтрымання.
Моладзевага актывіста з Жодзіна падазраюць у датычнасьці да віцебскіх выбухаў
05/10/06 •
Учора Паўла Красоўскага, актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”, на міліцэйскай машыне даставілі ў Віцебск і прапанавалі за свой кошт уладкавацца ў гатэль, а сёння а 9-й раніцы выклікалі да следчага ў аддзел па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю.