Таццяна Беланогая •
“Каардынаты беларускасці” разам з Таццянай Беланогай і Вікай Трэнас
24/1/13 •
У Віцебску ўпершыню выступілі разам дзве вядомыя асобы ў айчынным культурніцкім асяроддзі – бард Таццяна Беланогая і паэтка, літаратурны крытык Віка Трэнас. Іх сумесны творчы вечар адбыўся 23 студзеня на арт-базе Vitebsk4.me ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. “Віцебскія гастролі” Тані і Вікі сталі сапраўднай асалодай для беларускіх сэрцаў.
Канцэрт Таццяны Беланогай у Віцебску
06/6/12 •
9 чэрвеня ў суботу а 17:00 ДУ Залатое кола Віцебска “Дзвіна” запрашае на канцэрт Таццяны Беланогай, прадстаўніцы сучаснай беларускай бард-сцэны. Віцебскія сустрэчы з Беланогай традыцыйна праходзяць пры падтрымцы грамадзянскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, якая нязменна нагадвае нам быць разам і не забывацца на сваю унікальнасць.
Таццяна Беланогая з новым альбомам у Віцебску
21/5/11 •
Таццяна Беланогая – маладая беларуская бард-спявачка. У 26 гадоў яна мае ўжо 4 выбітных альбомы “Там, дзе мы” ( 2004 г.), “Пабачыць свет”(2006), “Дзвюхкроп’е”(2007), "Ніткі" (2010).
У Віцебску адбудзецца канцэрт Таццяны Беланогай
14/12/09 •
Яна чытае кнігі пра нашыя цені, сніць сны пра простую любоў у вачах людзей. Яна пяе сумныя песні пра ночы, рэкі, гарады, жыццё і каханне. Яна – Таня Беланогая.
Фотарэпартаж з канцэрта Таццяны Беланогай у Віцебску
14/12/08 •
13 снежня Таццяна Беланогая ў Музычнай гасцёўні ў Віцебску прадставіла свой новы альбом “Дзьвюхкроп’е”. Канцэрт “У гэтым горадзе восень, у нашым горадзе вясна” адбыўся пры падтрымцы МГА “Гісторыка”.
Дык вясна, восень, ці зіма?
12/12/08 •
“У гэтым горадзе восень, у нашым горадзе вясна” — пад такой назвай 13 снежня ў 17:30 ў Музычнай гасцёўне Віцебска пройдзе канцэрт вядомай рок-бард-спявачкі Таццяны Беланогай.