7 / кастрычніка / 2006
У Віцебску зноў лунаў “Міронаў” сцяг
07/10/06 •
Ранкам 7 кастрычніка на даху дома №55 па вуліцы Леніна ў Віцебску з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг. Як распавёў вядомы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда, да штандара была прымацавана занатоўка са словамі: “Гістарычны сцяг надае нам моцы. Мірон”.
Жители Витебщины вынуждены трудиться во вредных условиях
07/10/06 •
Несмотря на то, что численность работающих на Витебщине в различных отраслях за последние пять лет сократилась на 17 520 человек, за то же время выросло количество людей, вынужденных трудиться в условиях, не соответствующих санитарно-гигиеническим нормам.
Квартира для самого слабого
07/10/06 •
52 социальных квартиры были предоставлены жителям Витебска с начала текущего года.
Витебск по-прежнему лидирует по количеству самоубийств
07/10/06 •
С начала текущего года в Витебской области 377 человек покончили с собой. По сравнению с прошлым годом эта страшная цифра уменьшилась на девять процентов, но среди других областей Беларуси Витебщина по-прежнему остается в лидерах. В то же время в Витебской области – самое большое количество телефонов доверия.
Полковник госбезопасности подарил витебской библиотеке свои книги
07/10/06 •
Несколько своих книг подарил витебской библиотеке имени Горького белорусский писатель Сергей Трахименок.
Павел Красоўскі застаўся на выходныя без перадачы
07/10/06 •
Сябрам віцебскай абласной арганізацыі партыі БНФ не дазволілі перадаць прадукты харчавання і прадметы першай неабходнасці, сабраныя імі для моладзевага актывіста Паўла Красоўскага, якога падазраюць у датычнасці да мінулагодніх выбухаў у Віцебску. Нагадаем, што з вечара 5 кастрычніка Павел знаходзіцца ў нашым горадзе ў ізалятары часовага ўтрымання.
Навапалачанін галадае ў знак салідарнасці з Казуліным
07/10/06 •
У Наваполацку з 4 кастрычніка галадае сябра Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Анатоль Кулік. Робіць ён гэта на знак салідарнасці з палітзняволеным Аляксандрам Казуліным.
“Маньяка няма”, – супакойваюць сваіх чытачоў “Віцьбічы”
07/10/06 •
У нумары гарадской газеты “Віцьбічы” за 7 кастрычніка змешчаны артыкул пад назвай “В переулке нас ждет маньяк?”. У ім сцвярджаецца, што чуткі пра сексуальнага маньяка ў Віцебску з’яўляюцца перабольшанымі. Каб супакоіць сваіх чытачоў, якія неаднаразова тэлефанавалі ў рэдакцыю, патрабуючы тлумачэнняў, газета звярнулася ў прэс-службу УУС Віцебскага аблвыканкама, і атрымала наступную інфармацыю.