3 / лістапада / 2006
Шведы дадуць грошы на развіццё пасёлкаў Віцебшчыны
03/11/06 •
Дэлегацыя Віцебскай вобласці на чале з першым намеснікам старшыні аблвыканкама Уладзімірам Навацкім наведала Швецыю. Вынікам гэтай паездкі, якая праходзіла ў кастрычніку ў межах шведскай праграмы развіцця малых населеных пунктаў, стала дамоўленасць аб фінансавай дапамозе некаторым мястэчкам нашай вобласці.
Віцебскія каталікі зробяць пілігрымку ў Вільню
03/11/06 •
Віцебскія вернікі-каталікі 16 лістапада прымуць удзел у традыцыйнай пілігрымцы ў Вільню да Маці Божай Вастрабрамскай.
Камін на ферме
03/11/06 •
На ферме вёскі Чарнагосце ў пакоі адпачынку складзены сапраўдны камін. Жывёлаводы ў вольную хвілінку могуць прыйсці сюды, пагрэцца ля яго, а таксама папіць гарбаты.
Знакаміты «Балет Евгения Панфилова» у Віцебск на сёлетні IFMC не прыедзе
03/11/06 •
У Віцебску з 22 па 26 лістапада пройдзе ХІХ Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC). З гэтай нагоды сёння ў КДЦ “Віцебск” прайшла прэс-канферэнцыя.
У Віцебску з’явіцца першае сярод абласных цэнтраў футбольнае поле з падагрэвам
03/11/06 •
У Віцебску на ЦСК 6 лістапада пройдзе ўрачыстае адкрыццё новага штучнага футбольнага поля з падагрэвам. Віцебск стане першым абласным цэнтрам, дзе з'явіцца падобны аб'ект. Гарадскія ўлады прымеркавалі гэта мерапрыемства да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Асцярожна — патоп
03/11/06 •
Затоплены кавалак вуліцы акадэміка Паўлава насупраць рэстарана “Надзея” (прыпынак “Спартыўная школа “Камсамолец”). Вада выцякае на паверхню зямлі з пагорка, на якім месціцца рэстаран, і збягае на праезджую частку. Па ўсяму бачна, што вадасцёкі на вуліцах горада так і не былі прыведзеныя да ладу, нягледзячы на летняе затапленне вуліцы ім. Газеты “Праўда”. Таму зараз насупраць рэстарана […]