Камін на ферме
На ферме вёскі Чарнагосце ў пакоі адпачынку складзены сапраўдны камін. Жывёлаводы ў вольную хвілінку могуць прыйсці сюды, пагрэцца ля яго, а таксама папіць гарбаты.
Кіраўнік сельгаспрадпрыемства імя Каранеўскага Бешанковіцкага раёна Яўген Кавалёнак лічыць, што пра работнікаў фермы трэба клапаціцца, тады і працаваць яны будуць з лепшым настроем. Зараз для жывёлаводаў, а іх на ферме 8 чалавек, збіраюцца набыць электрачайнік і сервіз, паведамляе абласная газета “Народнае слова”.