28 / лістапада / 2006
На Расоншчыне будуць паляваць на рысь
28/11/06 •
Нагадаем, што еўрапейская рысь занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі. Але сёлета Расонская лесапаляўнічая гаспадарка атрымала ад Мінпрыроды дазвол на адстрэл гэтага прыгожага і высакароднага звера. Усяго на Расоншчыне зарэгістравана 40 асобін рысі, а ва ўсёй Віцебскай вобласці — 150 асобін. Аднак Мінпрыроды лічыць такую колькасць завялікай і Расонскай лесапаляўнічай гаспадарцы дазволена забіць 10 самцоў еўрапейскай […]
Сядзіба Зюзі Паазерскага зноў адчыніцца ў Паставах
28/11/06 •
Зюзя — персанаж беларускай міфалогіі. Ужо два гады, старажытны бог холаду сустракае дзятву Пастаўшчыны і ўсёй Беларусі ў адмысловай сядзібе.
У Віцебску РНЕ даслала ліст з патрабаваннямі тэатру “Лялька”
28/11/06 •
Ліст прыйшоў на імя Вікторыі Дашкевіч, якая працуе загадычыкам літаратурнай часткі тэатра Лялька. Праўта імя і прозвішча былі скажоныя на "Викторыя Дошкевич". Асноўным патрабаваннем рускіх нацыстаў да беларускага тэатра лялек з'яўляецца пераклад спектакляў на расейскую мову на працягу года. Пры выкананні гэтага, РНЕ абяцае спадарыні Дашкевіч вялікія грошы. Таксама ёй прапануюць уступіць у РНЕ.