24 / сакавіка / 2007
На Альгедавым кругліку — нацыянальны сцяг
24/3/07 •
Сёння каля 20:00 Мірон узняў бел-чырвона-белы сцяг над адбудоўваючым Альгердавым круглікам. Па некаторых звестках, да сцяга была прымацаваная запіска з наступным тэкстам: “Слава і вечная памяць героям БНР. Мірон”.
У Полацку праходзіць тэлемарафон для збору сродкаў на ўсталяванне помніка Усяславу Чарадзею
24/3/07 •
З 21 па 30 сакавіка ў Полацку праходзіць тэлемарофон, падчас якога жыхары збіраюць сродкі для аднаўлення помнікаў даўніны, усталяванне новых, а таксама дзеля добраўпарадкавання горада да яго 1145-годдзя. Штодзень на мясцовым тэлеканале “Квант” агучваюцца вынікі кожнага дня тэлемарафона.
Выйшаў этнаграфічны зборнік “Народная медыцына Прыдзвіння”
24/3/07 •
У друкарні Полацкага дзяржаўнага універсітэта распачаты выпуск унікальнай навуковай серыі “Полацкі этнаграфічны зборнік”, прысвечанай традыцыйнай культуры Беларускага Прыдзвіння. Аналагаў гэтаму выданню ў сучаснай гісторыі Беларусі яшчэ не было. Першым выпускам зборніка стала адметная кніга, прысвечаная народнай медыцыне беларусаў Віцебшчыны.
Чыгуначныя білеты – праз інтэрнэт. А яшчэ ў цягніках можна браць напракат кнігі
24/3/07 •
Напрацягу 2007-2008 гг. Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі плануе ўвесці новую паслугу – замову білетаў на пасажырскія цягнікі праз інтэрнэт. Як паведаміў начальнік Віцебскага аддзялення БЧ Сяргей Пахолкін, сёлета ўлетку таксама плануюць пусціць паскораны прыгарадны цягнік Віцебск – Орша. Ён будзе хадзіць па пятніцах, спыняючыся толькі на адным прыпынку – на станцыі Багушэўская.
Усе віцебскія кватэры абарудуюць лічыльнікамі вады
24/3/07 •
Да канца 2007 года ўсе кватэры ў шматкватэрных дамах павінны быць абсталяваны лічыльнікамі вады. Працы па іх устаноўцы выконваюць “Віцебскводаканал” і ЖЭУ.
Пасля рэканструкцыі адчыніўся гарадскі ЗАГС
24/3/07 •
Пасля рэканструкцыі маладажонаў зноў прымае зал урачыстых абрадаў аддзела ЗАГС Віцебскага гарвыканкама.
Улады збіраюцца будаваць яшчэ адну крытую лядовую пляцоўку
24/3/07 •
У Палацы спорта прайшла сустрэча кіраўнікоў хакейнага клубу “Віцебск” з заўзятарамі. Як паведаміў генеральны дырэктар ХК Уладзімір Базека, зараз вырашана праблема з набыццём дзіцячай хакейнай формы (раней гэты клопат быў цалкам на бацьках юных спартсменаў, а амуніцыя досыць дарагая). Так што цяпер можна смела прыводзіць дзяцей у секцыі хакея, запэўніў У.Базека.
Кірмаш за кірмашом: рыхтуйце грошы
24/3/07 •
Неўзабаве ў Віцебскай вобласці пройдзе шэраг вясенніх і перадвелікодных кірмашоў. 7 красавіка, напярэдадні Свята Уваскрасення Хрыстовага, яны пройдуць у Віцебску, Оршы, Полацку, Наваполацку і ўсіх райцэнтрах, гандляваць на іх будуць харчовымі і непрамысловымі таварамі.
Затрыманы Яраслаў Берніковіч
24/3/07 •
Затрыманы глыбоскі актывіст партыі БНФ і былы сябра выбарчага штабу Аляксандра Мілінкевіча Яраслаў Бернівіч.