У Віцебску пройдзе сустрэча з аўтарамі літаратурнага нумара часопіса “ARCHE”
Выступяць пісьменнік і рэдактар “Белагазеты” Віктар Марціновіч, паэты Андрэй Хадановіч і Віталь Рыжкоў, віцебскі пісьменнік і перакладчык Арцём Арашонак, паэтка Марыйка Мартысевіч, рэдактар часопіса “ARCHE”Валер Булгакаў.
Як заўсёды на падобных імпрэзах, госці прывязуць з собой стосы новых кніг і часопісаў, якія будуць прэзентоўваць і пазначаць сваімі аўтографамі. Збярэцца сапраўды зорны склад айчынных лтаратараў, вельмі розных і таленавітых.Чакаюцца вершы, проза, гумар і нават песні, карацей сумна не будзе. Уражанні наведвальнікаў гэтай жа сустрэчы ў Наваполацку: “Было афігенна, не прапусціце! Цікавыя паэты!”.
Усе ахвочыя чакаюцца 19 лютага ў пятніцу а 18-й гадзіне ў зале на другім паверсе Духоўнай вучэльні (вул. Крылова, 7; бліжэйшыя арыенціры – Успенскі сабор, музычная школа, кітайскі рэстаран “Залаты дракон”). Уваход вольны.
Прэзентацыі ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Віцебская падтрымка - VITEBSK4ME