У Віцебску адбудзецца прэзентацыя новага фільма “Эпоха Барадуліна”
27 траўня ў Віцебску адбудзецца прэм’ера дакументальна-публіцыстычнага фільма Віктара Корзуна і Касі Камоцкай «Эпоха Барадуліна».
Фільм, праца над якім доўжылася больш за тры гады, ствараўся да 75-годдзя Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Ён змяшчае шмат архіўнага відэа і фота, якія камэнтуе сам дзязька Рыгор.
Прэзентацыя, на якой будуць прысутнічаць аўтары фільма Віктар Корзун і Кася Камоцкая, пройдзе 27 траўня (чацьвер) 2010 года у Віцебску, па адрасе: вул. 1-я Сенненская, д. 5 (раён “Лучоса”) у “Еўрапейскім клубе”. Пачатак - 18.00.
Тэл. для даведак 27-23-39, маб.029-7110898, 6513253, 5173253