Фотаконкурс супраць дэпрэсій і авітаміноза

Аршанская суполка Моладзі БНФ вырашыла змагацца з дэпрэсіямі і вясновым авітамінозам з дапамогай фотамастацтва. Фронтаўцы абвесцілі агульнарэспубліканскі конкурс на лепшыя фотаработы пазітыўнага зместу.

Тэма конкурсу: “Тое, што робіць нас лепш”. Ва ўмовах конкурсу так і прапісана: “У сувязі з зімовымі дэпрэсіямі і вясеннім авітамінозам, улічваючы неабходнасць усеагульнага падвышэння настрою ў жыхароў Рэспублікі Беларусь, Аршанская суполка моладзі БНФ абвяшчае конкурс на лепшую пазітыўную фотаработу”.

Як паведамляюць арганізатары, перавага будзе аддавацца фотаздымкам, якія сапраўды могуць падвысіць настрой людзям, у тым ліку гумарыстычным. Дасылаць сваю працу трэба праз электронную пошту на адрас [email protected] можа любы жыхар Беларусі да 8 красавіка 2011 года.

Пасля гэтага журы, з удзелам прафесійных фотамастакоў, адбярэ самыя пазітыўныя работы і створыць перасоўную выставу, якая паедзе ў турнэ па краіне. Падрабязней пра ўмовы можна даведацца праз skype “Maksim Piatsko” ці па тэлефоне +375298994874.

Умовы:

У выставе могуць удзельнічаць усе жыхары Рэспублікі Беларусь, не зважаючы на ўзрост, досвед, сацыяльнае становішча, нацыянальнасць, грамадзянства і пачуццё гумару.

Прымаюцца выключна аўтарскія працы!

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца работы пазітыўнага складу, якія могуць, на меркаванне ўдзельніка конкурсу і журы, падвысіць настрой, палепшыць духоўнае самаадчуванне любога чалавека. Не прымаюцца работы, якія могуць абразіць і не падпадаюць пад стандартныя нормы этыкі і маралі.

Перавага аддаецца работам з гумарыстычным сюжэтам (у тым ліку і пастановачныя), зробленыя у любым жанры на актуальныя для сённяшняга дня тэмы.

Работы прымаюцца да 8.04.11, у электронным выглядзе ў фармаце JPEG, GIF
(пажадана), ці любым іншым графічным фармаце. Таксама аўтар павінен дадаць наступную інфармацыю: лаканічная назва работы, імя аўтара, месца, час здымкаў, магчыма, дадатковыя каментары. У выключных выпадках прымаюцца фотакалажы, дэматыватары, але разглядацца яны будуць у апошнюю чаргу.

Усе працы застаюцца ў распараджэнні арганізатараў, для правядзення фотавыставаў у розных гарадах краіны. Выстава не мае камерцыйных мэтаў.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ