Бацькі сыходзяць нечакана
Рэдакцыя “Народных навін Віцебска” выказвае шчырае і глыбокае спачуванне галоўнаму рэдактару Сержуку Серабро ў сувязі са смерці бацькі.
Дарагі дружа і калега! Смуткуем разам з табой. У гэтыя цяжкія для цябе дні мы – побач. Як раней дзялілі напалову радасць і працу, зараз дзелім разам з табой – гора. Трымайся. Ты агораеш. Бо застаўся зараз за старэйшага мужчыну ў сям’і. Ды й проста таму, што зямля трымаецца на такіх добрых і сапраўдных людзях, як твой бацька Васіль. Але ён падрыхтаваў сабе годную змену – цябе, і дачакаўся цудоўнага працягу рода – твайго сына Сцяпана.
Бацькі заўжды сыходзяць нечакана… І пакідаюць нас дарослымі малымі. Няўгойная рана на сэрцы. Дужа балюча. Але ім там, на вышытым Божай ласкай небе, добра. І яны нас, канешне ж, бачаць.
Вечная памяць табе, дзядзька Васіль.