Уладзіслаў Блін •
Аляксандр Косінец сустрэўся з біскупам Віцебскім Уладзіславам Блінам
25/12/10 •
Дзяржава і царква адзіныя ў сваім імкненні да духоўнага адраджэння і росквіту Беларусі, аб гэтым заявіў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец 24 снежня, напярэдадні каталіцкага Раства Хрыстова, на сустрэчы з біскупам Віцебскім Уладзіславам Блінам у касцёле Езуса Міласэрнага. Старшыня аблвыканкама павіншаваў вернікаў рымска-каталіцкай царквы з надыходзячым Калядамі.
Віншаванне біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна на Божае Нараджэнне
25/12/10 •
Радуемся разам з Анёламі. Нясём гэтую праўду тым, хто яшчэ Бога не ведае, сумняваецца ці забыўся пра Яго.
У Віцебскай дыяцэзіі асвяцілі новы касцёл
31/8/10 •
29 жніўня ў Бярозаўцы (Докшыцкі дэканат Віцебскай дыяцэзіі) адбылася кансэкрацыя (асвячэнне) касцёла. Абрад здзейсніў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. У прывітальнай прамове да сабраных парафіянаў ён сказаў, што шчаслівы стаяць на парозе новай святыні, дзе столькі ўкладзена працы і людской любові да Бога і Касцёла.
У Віцебску святарскія пасвячэнні прыняў Пётр Рудкоўскі
24/6/10 •
24 чэрвеня ў касцёле св. Барбары ў Віцебску прыняў святарскія пасвячэнні вядомы беларускі дыякан з ордэна дамініканаў, багаслоў і філосаф Пётр Рудкоўскі. Цэрымонію рукапалажэння ажыццявіў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін.
У Віцебску сустрэлі копію Турынскай плашчаніцы
20/6/10 •
У віцебскім касцёле Езуса Міласэрнага сёння раніцай урачыста сустрэлі копію Турынскай плашчаніцы. Святую імшу з нагоды вітання ўзначаліў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. Гамілію прамовіў ксёндз Уладзіслаў Завальнюк з мінскага касцёла Святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл), дзе і захоўваецца дадзеная, шостая па ліку, копія Турынскай плашчаніцы.
Велікоднае віншаванне біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна
04/4/10 •
Сёння такі цудоўны дзень... Усё ўсміхаецца да цябе, усё лагодзіць тваё сэрца, бо ты шчаслівы – ты маеш сябра.
Віншаванне біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна
25/12/09 •
Дзякую табе, мама, за тое, што мяне нарадзіла. Дзякую табе за мацярынскую любоў. Дзякую табе за святарства, якое для мяне вымаліла. За тое, што дзякуючы маёй паслузе штодня нараджаецца Хрыстус у сэрцах маіх братоў і сясцёр.
Папа Рымскі блаславіў кароны для абраза Маці Божай Браслаўскай
11/4/09 •
Папа Рымскі Бенедыкт XVI у сакавіку блаславіў кароны для абраза Маці Божай Браслаўскай “Валадарка азёраў”, паведаміў на перадвелікоднай прэс-канферэнцыі біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін.
Віншавальнае пасланне біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна
25/12/08 •
Сцюдзёная зорная ноч. Бог усміхнуўся да чалавека і адчыніў неба. Нарадзіўся Езус. А потым усё пайшло хутка: спеў анёлаў, паклон пастыраў, ясны Месяц. Бог застаўся сярод людзей.
VIІ Фестываль «Дні хрысціянскай культуры 2008–2009» на Віцебшчыне
13/12/08 •
З 13 снежня па 6 студзеня ў Віцебскай вобласці пройдзе каталіцкі фестываль «Дні хрысціянскай культуры 2008–2009», які ўжо стаў добраю традыцыяй. Прапануем вашай увазе праграму фестывалю.
У Паставах адсвяткавалі 20-годдзе аднаўлення касцёла
11/5/08 •
10 мая ў Паствах прайшло святкаванне 20-годдзя асвячэння касцёла імя святога Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны.
Канферэнцыя “Праблемы ўрачэбнай этыкі у сучасным свеце”
02/6/07 •
У Віцебску ў памяшканні Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта прайшла ІІ Міжнародная медыцынская канферэнцыя “Праблемы ўрачэбнай этыкі у сучасным свеце”. Сярод іншых у ёй узялі ўдзел Старшыня Папскай Рады па душпастырстве службы аховы здароўя кардынал Хав’ер Ласано Барраган, Віцебскі біскуп Уладзіслаў Блін і апостальскі візітатар для беларусаў грэка-каталікоў архімандрыт Сяргей Гаек. Накірункамі канферэнцыі сталі: біяэтыка ў […]
Владиславу Блину присуждена премия «За духовное возрождение»
04/1/07 •
В последний день ушедшего 2006 года Александр Лукашенко подписал указ о присуждении очередной премии «За духовное возрождение» (напомним, что она вручается ежегодно).
Віншуем з Калядамі!
25/12/06 •
Сёння вернікі-каталікі святкуюць Божае Нараджэнне. З калядным пасланнем да жыхароў рэгіёна звярнуўся біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін.
Віцебскія каталікі аб’явілі 2007 – годам святасці
19/12/06 •
Біскуп Уладзіслаў Блін, кіраўнік Віцебскай каталіцкай царквы, на прэс-канферэнцыі 15 снежня аб'явіў надыходзячы год годам святасці. "Гэта значыць, што ў наступным годзе ўсе нашыя душпастырскія ініцыятывы будуць накіраваныя на выхаванне святасці ў сэрцах вернікаў", – патлумачыў ён.