май / 2007
У Гарадоцкай райбальніцы ўпершыню на Віцебшчыне завядуць электронныя карты хворых
08/5/07 •
У Гарадоцкай раённай бальніцы ўпершыню ў Віцебскай вобласці створаць лакальную кампутарную праграму "Электронная карта хворых". А за цяжкімі пацыентамі тут будуць весці відэаназіранне. Між іншым, гэтая бальніца, якая зараз мае сучаснае дыягнастычнае і лячэбнае абсталяванне, яшчэ нядаўна была даўгабудам.
У Сянно адкрыўся першы фітнэс-клуб
08/5/07 •
У Сянно сёння адкрыўся фітнэс-клуб. У горадзе з 8-тысячным насельніцтвам гэта першая падобная спартовая ўстанова. Тут ёсць трэнажорны зал і зал для заняткаў шэйпінгам і аэробікай. У памяшканні зроблены еўрарамонт.
Латвія абвяргае інфармацыю аб спыненні падачы дызпаліва з Беларусі
08/5/07 •
Пастаўкі дызельнага паліва ў латвійскі порт Вентспілс праз Беларусь ні на імгненне не перарываліся, і трубаправод ні на хвіліну не перакрываўся з-за уцечкі, якая адбылася ў Бешанкоўскім раёне 5 траўня. Пра гэта паведаміла агенцтву LETA прэс-сакратар Ventspils nafta (VN) Гундэга Варпа.
DIALLOG начал предоставлять в Витебске доступ к Интернет посредством технологии EV-DO
08/5/07 •
Технология мобильной связи третьего поколения EV-DO обеспечивающая передачу данных со скоростью до 2,4 Мбит/с. стала доступна в Витебске благодаря установке нового оборудования. В настоящее время в сети DIALLOG технологию EV-DO поддерживают базовые станции также в Минске, Минском районе, Могилеве, Гродно, Солигорске, Бресте и Гомеле.
Мінпрыроды прапануе прыцягнуць да адказнасці “Захад-транснафтапрадукт”
08/5/07 •
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі прапануе прыцягнуць да адказнасці ПУП "Захад-транснафтапрадукт", яго кіраўнікоў і іншых службовых асоб да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства ў галіне аховы навакольнага асяроддзя. Такое даручэнне прыродаахоўнае ведамства дало Віцебскаму абласному камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя на праведзеным пасяджэнні Камісіі па надзвычайных сітуацыях Мінпрыроды Беларусі.
Форум прадпрымальнікаў у Віцебску адбудзецца
07/5/07 •
Як стала вядома “Народным навінам Віцебска” літаральна некалькі хвілін таму, форум прадпрымальнікаў Беларусі, прызначаны на сёння, усё ж такі адбудзецца. Ён пройдзе ў віцебскай кавярні “Задыяк”.
У Оршы забілі в’етнамца
07/5/07 •
Учора ў Оршы ў кватэры аднаго з жылых дамоў з нажавымі раненнямі цела быў знойдзены труп грамадзяніна В'етнама, 1964 года нараджэння.
Руководство гостиницы «Лучёса» в Витебске отказало в аренде конференц-зала для проведения форума предпринимателей Беларуси
07/5/07 •
Сегодня в Витебске должен пройти форум предпринимателей Беларуси. Однако мероприятие находится под угрозой срыва. За два дня до проведения форума, в субботу, 5 мая, руководство местной гостиницы «Лучёса» отказало республиканскому общественному объединению «Перспектива» в аренде конференц-зала. Объясняя причину отказа, администрация сослалась на то, что зал затопило водой. Председатель совета РОО «Перспектива» Анатолий Шумченко, не поверив, […]
Віцебскія медыкі правядуць бясплатныя тэлефонныя кансультацыі
07/5/07 •
Віцебскія медыкі збіраюцца правесці акцыю, прымеркаваную да міжнароднага Дня сям’і, што адзначаецца 15 траўня. Яна будзе працягвацца пяць дзён – з 14 па 18 траўня. У гэтыя дні вядучыя спецыялісты абласных і гарадскіх медыцынскіх устаноў правядуць тэлефонныя кансультацыі па розных праблемах здароўя. Вас выслухае нават урач-генетык.
Рэканструкцыя Летняга амфітэатра хутка скончыцца
06/5/07 •
“Будоўля стагоддзя” у Віцебску – рэканструкцыя Летнега амфітэатра – неўзабаве скончыцца. Плануецца, што ўсе працы будуць завершаны да 15 чэрвеня. Зараз на амфітэатры ідзе мантаж элементаў пакрыцця даху над глядзельнай залай. Пліты гэтага пакрыцця ў залежнасці ад асвятлення здольныя мяняць колер – ад белага да залацістага.
У Віцебску з’явілася Пушкінская гімназія
06/5/07 •
Гімназіі №3 Віцебска нададзена імя Аляксандра Пушкіна. Такую прапанову педагагічнага калектыва гімназіі нядаўна задаволіў Віцебскі аблвыканкам. Свята з нагоды надання навучальнай установе імя паэта збіраюцца правесці тут 6 чэрвеня – у дзень ягонага нараджэння.
Витебский меховой комбинат подвергнут процедуре санации
06/5/07 •
Решение о проведении санации или ликвидации РПУП "Витебский меховой комбинат" будет принято 17 мая на собрании кредиторов. Принятое кредиторами решение затем будет рассматриваться в хозяйственном суде, который и примет окончательное решение. Витебский меховой комбинат — единственное предприятие такого рода в Беларуси.
Беларусь спыніла пастаўкі дызельнага паліва ў Латвію
05/5/07 •
Беларусь спыніла перакачку нафтапрадуктаў у Латвію па трубаправодзе Унеча-Венстспілс, з-за аварыі, якая адбылася сёння раніцай каля вёскі Бабаедва ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці.
Нафтапровад Унеча-Вентспілс зноў прарвала
05/5/07 •
Сёння на нафтапровадзе Унеча-Вентспілс зноў адбыўся прарыў. Ён утварыўся каля вёскі Бабаедава Бешанковіцкага раёна, паблізу таго месца, дзе ў сёлета ў сакавіку адбылася падобная буйная аварыя з разлівам дызельнага паліва. Як паведаміў “Інтэрфакс” са спасылкай на міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі Энвера Барыева, прарыў з’ўляецца лакальным, і з нафтапровада выцякла невялікая колькасць нафтапрадуктаў. На дадзены […]
Фестиваль фортепианной музыки
05/5/07 •
Традиционный ежегодный фестиваль фортепианной музыки в средней школе № 33 с музыкальным уклоном 4 мая собрал своих истинных поклонников.