Прадпрыемствы ўзялі шэфства над вёскамі

Кожная вёска на Віцебшчыне зараз абзавялася… шэфам. Самыя буйныя вёскі (звыш за 500) сталі падшэфнымі ў прадпрыемстваў, якія працуюць у Віцебску, Оршы, Полацку і Наваполацку. Яшчэ больш за 5,6 тысяч сельскіх населеных пунктаў замацавалі за раённымі прадпрыемствамі і арганізацыямі. Так, над Крупеніна шэфства ўзяў "Вістан". Пашанцавала больш за 30 вёскам на Верхнядзвіншчыне – іх зараз будзе даглядаць не абы-хто, а сам "Нафтан".

Што будуць рабіць шэфы? Добраўпарадкоўваць сельскія вуліцы, рамантаваць вадаправод, асвятленне, каналізацыю, шахтныя калодзежы. Займацца азеляненнем, высечкай пашкоджаных дрэў. Прыводзіць у парадак прыпынкі, фасады грамадскіх будынкаў, утрымліваць міні-палігоны цвёрдых бытавых адкідаў. Даглядаць вясковыя могілкі і воінскія пахаванні. Даглядаць прысядібныя ўчасткі мясцовых ветэранаў, інвалідаў, адзінокіх старых.

Шэфы ў вёсак з’явілася дзякуючы рашэнню абласных савета дэпутатаў і выканаўчага камітэта, якія прынялі пастанову "Аб добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў Віцебскай вобласці".

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ