21 / мая / 2007
У Віцебскай вобласці катастрафічна падаюць даходы ад падаткаў
21/5/07 •
За чатыры месяцы 2007 году ў кансалідаваны бюджэт Віцебскай вобласці паступіла падаткаў на 12,6% або на 114,8 мільярды рублёў меней, чым за такі ж перыяд 2006 г. Нагадаем, што па выніках першага квартала розніца была толькі на 4,3%, гэта значыць за красавік збор падаткаў знізіўся яшчэ на 8,3%.