май / 2007
Лось-камикадзе стал причиной ДТП
20/5/07 •
Двоих человек доставили в тяжелом состоянии в толочинскую центральную райбольницу после того, как машина, в которой они ехали, врезалась в лося. 350-килограммовое животное неожиданно вышло на дорогу прямо перед автомобилем.
Владимир Базан стал лауреатом международного конкурса
20/5/07 •
Известный витебский фотохудожник и фотожурналист Владимир Базан, редактор негосударственной газеты «Витебский курьер» Владимир Базан стал лауреатом второго Международного журналистского конкурса «Евразия. Социальный портрет».
З. Пазняк пра У. Плешчанку: “Ягонае жыццё было пасвячэннем Беларусі”.
19/5/07 •
Сябры і аднадумцы з розных гарадоў Беларусі – Віцебска, Оршы, Полацка, Наваполацка, Сянно, Мінска, Горак – ушанавалі сёння, 19 траўня, памяць аднаго са старэйшых фронтаўцаў, былога старшыні абласной арганізацыі КХП БНФ Уладзіміра Плешчанкі, які пайшоў з жыцця год таму. На могілкі ў вёсцы Друкава, што недалёка ад Віцебска, ішла шматлюдная жалобная працэсія пад некалькімі вялікімі […]
У Віцебску зноў руйнуюць плошчу Свабоды
19/5/07 •
Позна ўвечары 18 траўня, калі сцямнела, на плошчы Свабоды аднавіліся працы па пракладцы каналізацыі. Трактары пры дапамозе адмысловых прыстасаванняў рэжуць ды ламаюць асфальт на тым месцы, дзе будзе яшчэ адзін катлаван. Нагадаем, што на гэтым месцы раней стаяў езуіцкі кляштар і касцёл Святога Язэпа, які ў 19 стагоддзі быў перабудаваны ў праваслаўны Свята-Мікалаеўскі сабор. Пад […]
Сцяг у гонар Уладзіміра Плешчанкі
19/5/07 •
Позна ўвечары 18 траўня на рагу вуліц Праўды і Церашковай у Віцебску з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг з чорнай жалобнай стужкай. Ён лунаў на лініі электраперадач пад напругай прыкладна 110 тысяч вольт. Як распавёў мясцовы апазіцыянер Барыс Хамайда, да сцяга была прымацавана цыдулка з надпісам: “Да гадавіны смерці Уладзіміра Плешчанкі. Вечная памяць герою. Мірон”.
Цябе пасадзяць, а ты не крадзі…
18/5/07 •
У Віцебску супрацоўнікі аддзела па ідэалагічнай працы ўпраўлення кадраў УУС аблвыканкама правялі першую экскурсію па СІЗА №2 для супрацоўнікаў ДАІ. Цягам месяца праз камеры следчага ізалятара плануецца правесці ўсіх аўтаінспектараў Віцебскай вобласці.
Віншуем палачан з юбілеем горада!
18/5/07 •
Сёння, 18 траўня, у Міжнародны дзень музеяў, у Полацку распачаліся святочныя імпрэзы, прымеркаваныя да 1145-годдзя гэтага найстаражытнейшага беларускага горада. Урачыстасці будуць доўжыцца ажно два тыдні і скончацца 3 чэрвеня.
Полацк можа стаць горадам-музем
18/5/07 •
Полацку можа быць нададзены статус горада-музея. Яшчэ ўзімку Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь рэкамендаваў Міністэрству культуры хадайнічаць аб гэтым перад Саветом Міністраў Беларусі. Зараз у гэтым накірунку працуе Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік. Калі пытанне вырашыцца станоўча, то Полацк стане першым у Беларусі горадам-музеем. Падобныя гарады ёсць у іншых краінах. Напрыклад, у Расіі такі статус […]
Выставка одного дня и одного экспоната
18/5/07 •
В Витебске сегодня, 18 мая, в музее Героя Советского Союза М.Ф.Шмырева проходит выставка одного дня и одного экспоната – медали «Золотая Звезда», которой был награжден легендарный партизанский командир «Батька Минай». Уникальный экспозиционный проект посвящен Международному дню музеев, который отмечается сегодня.
Задержаны двое молодых жителей Витебска, совершавших разбои в Польше
18/5/07 •
Управление комитета государственной безопасности по Витебской области пресекло деятельность преступной группы, которая на территории Польши совершала разбойные нападения на граждан из стран СНГ.
Са сцэны КДЦ “Віцебск” сёння павявала морам
17/5/07 •
Канцэрт-адкрыццё ХII Адкрытага конкурса мадэльераў-дызайнераў і дэманстратараў “Белая амфара” прайшоў сёння ўвечары ў КДЦ “Віцебск”. Шоу называлася “Мадэль і мора”. І насамрэч узнікла адчуванне, што са сцэны павявае марской прахалодай, у якую так і хочацца схавацца ад спякоты. Хутчэй бы адпачынак – ды паехаць куды-небудзь загараць, купацца, калі не ў якуюсьці экзатычную краіну на беразе […]
Міліцыянеры Беларусі і Расіі абмяркоўваюць праблему “Максімкі”
17/5/07 •
У Віцебску 17-18 траўня праходзіць аператыўнае пасяджэнне прадстаўнікоў органаў унутраных спраў памежных абласцей Беларусі і Расіі. Яны абмяркоўваюць праблемы выяўлення фактаў незаконнай вытворчасці, транспартыроўкі і рэалізацыі спіртаўтрымліваючай прадукцыі.