ХК “Віцебск” змяніў чацвёртага трэнера за год

У хакейным клубе “Віцебск” зноў змены на трэнерскім мосціку – галоўным трэнерам “мядзведзяў” стаў настаўнік расфарміраванага ў міжсезонне мінскага “Кераміна” Сяргей Петухоў. Былы галоўны трэнер віцяблян Сяргей Каралёў падаў заяву аб адстаўцы.

Напрацягу года Сяргей Петухоў стаў чацвёртым галоўным трэнерам “Віцебска” (яму папярэднічалі расійскі спецыяліст Мікалай Казакоў, затым – Валерый Варонін і Сяргей Каралёў).

Зараз С.Каралёў будзе трэніраваць каманду “Віцебск-2”. А асістэнтам новага настаўніка ХК “Віцебск” стаў Уладзімір Кароль, які дапамагаў яму і ў мінскім “Кераміне”, паведамляе БелТА.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ